Любознательным

ПРЫКАЗКІ

Шануй бацьку з маткай, другіх не знойдзеш.
Чалавек без працы, што птушка без крылаў.
Спяшыць – людзей смяшыць.
Хто працуе, той не сумуе.
Дружная праца – крыніца багацця.
Работу словам не заменіш.
Шчыраму сэрцу і чужая болька баліць.
Бацьку слухаць – гора не знаць.
Тады дзяцей вучаць, як каля лаўкі ходзяць.
Узяўся за гуж – не кажы, што не дуж.
Гуляй, ды работу знай.
На яду мастак, а на працу – так-сяк.
Малая пчала, ды і тая працуе.
Гультайства горш за хваробу.
Той не можа быць другам, хто ў бядзе абыйдзе кругам.
Летні дзень год корміць.
Хлеб – усяму галава.
Без хлеба няма абеда.
Сябры пазнаюцца ў бядзе.
Птушка моцная крыламі, а чалавек – дружбай.
Сябра за грошы не купіш.
Людзей слухай, а свой розум май.
Жураўлі ляцяць высока – зіма яшчэ далёка.
Калі добра узарана, то і ўраджай збярэш.
Увосень і курчаты курамі стануць.
Увосень плача, хто ўвесну скача.
Увосень і верабей сыты.
Увосень і грач – багач.
Увосень за стол просім.
На злодзеі шапка гарыць.
Свая сярмяжка не цяжка.
Чужбіна не грэе.
Учарашняга дня не вернеш.
Нічога само не зробіцца.
Зімовы дзянёк, што камароў насок.
Зімою сонца свеціць, ды не грэе.
Студзень хаты студзіць – рана гаспадароў будзіць.
Пытаецца люты, ці добра абуты.
Зіма на лета робіць, а лета – на зіму.
Хто ўлётку спіць, той узімку не есць.
Хавай сена да Міколы, не будзеш баяцца зімы ніколі.
Студзень – гаду пачаток, а зіме – палавіна.
Віхуры і мяцелі ў лютым наляцелі.
Мароз казаў: і ў маі тры дні маю.
Кот на печку – сцюжа на двор.
Кветкам патрэбна сонца, а людзям – мір.
Смеламу перамога ідзе насустрач.
Мір будуе, а вайна разбурае.
Смела ідзі ў бой – Радзіма за табой.
Той перамагае, хто ў бядзе со сваёй зямлі не ўцякае.
Той герой, хто за Радзіму гарой.
Мірна жыць – шчаслівым быць.
Добраму чалавеку ўсюды добра.
Добры чалавек і сабакі дражніць не будзе.
Лета збірае, а зіма паядае.
Нічога само не зробіцца.
Сам добры – людзі добрыя.
Як мы да людзей – так і людзі да нас.
Бачна птушка па палёту.
І ў вераб’я сэрца б’ецца.
Грыбок на бок – баравік едзе.
Штот летам народзіцца, тое зімой спатрэбіцца.
Салаўя байкамі не кормяць.
Жаваранак прылятае на праталінку, шпак – на прагалінку, журавель – з цяплом, ластаўка – з лістом.
Малая пчала, ды і тая працуе.

АНТОНІМЫ

Словы
Антонімы
Адважны
Баязлівы
Бледны      
Румяны
Блізка
Далёка
Брудны
Чысты
Будаваць
Ламаць
Вечар
Ранак
Вялікі
Маленькі
Вузкі
Шырокі
Гаварыць
Маўчаць
Гарэць
Згасаць
Густы
Рэдкі
Даць
Узяць
Дрэнны
Добры (учынак)
Добры
Злы (чалавек)
Дужы
Слабы
Згубіць
Знайсці
Здароўе
Хвароба
Злосны
Добры
Ісці
Стаяць
Малы
Вялікі
Маўклівы
Балбатлівы
Мір
Вайна
Мужчына
Жанчына
Мяккі
Чэрствы
Праўда
Падман, хлусня
Работа
Лянота
Рэдкі
Густы
Свежая
Старадаўняя (газета)
Святло
Змрок
Слабы
Моцны
Смелы
Баязлівы
Смяяцца
Плакаць
Сумны
Вясёлы
Сябар
Вораг
Сябраваць
Ваяваць
Халодны
Жаркі
Холад
Цяпло
Хуткі
Марудны
Цвёрды
Мяккі
Цяжкі
Лёгкі
Чужына         
Айчына
Юнак
Дзед

СІНОНІМЫ

Словы
Сінонімы
Адзенне
Вопратка
Буркатаць
Бурчаць
Вялікі
Аграмадны
Гаварыць
Размаўляць
Дрэнны
Кепскі
Дужы
Моцны
Жмурыць
Заплюшчваць
Забаўляць
Цешыць
Зашамацець
Зашалясцець
Ісці
Рушыць, крочыць
Каштаваць
Спрабаваць
Кепска
Дрэнна
Крычаць
Гаманіць
Лапата
Рыдлёўка
Лес
Гай, пушча, бор
Малы
Мікраскапічны
Марудны
Павольны
Мяккі
Пушысты
Мяцеліца
Завіруха
Паважаць
Пагарджаць
Пяшчотны
Ласкавы
Работа
Праца
Рупліва
Старанна
Сімпатычны
Прыгожы
Смачны
Апетытны
Смелы
Рашучы
Спякота
Гарачыня
Стаміцца
Змарыцца
Сумны
Журботны
Таварыш
Сябар
Хуткі
Імгненны
Халодны
Ледзяны
Цёплы
Гарачы
Ціхі
Спакойны
Частаваць
Карміць
Яркі
Асляпляльны

КРЫЛАТЫЯ СЛОВЫ І ВЫРАЗЫ

Біты ня бітага ___ стань перада мною, як ___ перад травою; па __________ загаду; ___ наплакаў; __________ слёзы; праз пень-_______; нага за _____.
Галодны як _____.
Як з ____ вада.
Як ________ ў калясе.
Надзьмуты як _____.
Нямы як ____.
Выць _____.
______ ногі кормяць.
Легчы спаць з ______.
Надакучлівы як _____.
______ падкласці.
Хітры як ____.
Труслівы як ____.
Калючы як ______.
Непаваротлівы як ________.

КРЫЛАТЫЯ СЛОВЫ І ВЫРАЗЫ (АДКАЗЫ)
Біты ня бітага вязе; стань перада мною, як ліст перад травою; па шчупаковаму загаду; кот наплакаў; кракадзілавы слёзы; праз пень-калоду; нага за нагу.
Галодны як воўк.
Як з гусі вада.
Як вавёрка ў калясе.
Надзьмуты як індык.
Нямы як рыба.
Выць ваўком.
Ваўка ногі кормяць.
Легчы спаць з пеўнямі.
Надакучлівы як муха.
Свінню падкласці.
Хітры як ліс.
Труслівы як заяц.
Калючы як вожык.
Непаваротлівы як мядзведзь.

Падрыхтавана Гнядзек Г.І.


Комментариев нет:

Отправить комментарий